16 лютага 2025 года ў варшаўскім арт-б’юці салоне ALAR адкрылася першая выстава калекцыі Алены «Прызнанні варта планаваць лепей». Гэтым разам гледачы ўбачылі восем карцін з серыі. Прастора ідэальна пасавала творам, нібы была створана менавіта для іх! Закрытая прэзентацыя мела вялікі поспех.



